У нас будзе біржа

|

Новае збудаванне размесціцца на праспекце Касманаўтаў. Яно будзе мець 3 паверхі і форму трылісніка. Праектна-сметная дакументацыя на будаўніцтва плошчаю 7,8 тыс. кв.м. ужо падрыхтавана.

 

Новы цэнтр мусіць мець залу для электронных біржавых таргоў Гарадзенскага філіяла таварнай біржы, гасцініцу, канферэнцзалу, рэстаран, фітнэс-цэнтр, выставачную, гульнёвую і абедзенную залы, а таксама зону адпачынку з басейнам. У праекце закладзены таксама і дзве аўтастаянкі, адкрытая на 15 і закрытая на 65 аўтамабіляў.

 

Прыкладны кошт рэалізацыі інвестпраекта складае 15 млрд.рублёў. Плануецца ўдзел замежных інвестараў.

 

Сяргей Папудранка адзначыў, што ў Гародні пакуль няма аніводнай канферэнц-залы еўрапейскага ўзроўню, залы біржавых таргоў, не хапае офісных памяшканняў і гатэляў. Сяргей Папудранка не сумняецца ў тым, што плошчы цэнтра будуць запатрабаваныя не толькі сярод беларускіх, але і замежных кампаній.

 

Сёння кліентамі Беларускай універсальнай таварнай біржы з’яўляюцца 6,2 тыс. кампаній, з іх 1,2 тыс. нерэзідэнты. У 2008 годзе на біржы заключана здзелак больш чым на 1,2 млрд. еўра.

 

Па інфармацыі БелТА

Фота біржы ў Чыкага http://www.k2kapital.com/images/analytics/exchange/CBOT_pits_sm.jpg