Назва адна – вынікі розныя
У чарговым туры футбольнага чэмпіянату, які прайшоў 27 верасня, «Нёман» саступіў у гасцёх з лікам 1:2 «Віцебску». У апошніх пяці гульнях каманда Алега Радушкі набрала толькі адно ачко з пятнаццаці магчымых!
У выніку – адкат на 9-е месца і адлегласць усяго ў пару ачкоў ад зоны выбывання з вышэйшай лігі.
Параза ў хатняй сустрэчы з мікашэвіцкім «Гранітам» (4 кастрычніка) паставіць клуб у крытычнае становішча.
А вось хакейны «Нёман» пакуль толькі радуе. У мінулую нядзелю гарадзенцы ўпэўненна перайгралі на сваёй пляцоўцы салігорскі «Шахцёр» з лікам 5:2. Клуб Дзмітрыя Краўчанкі ідзе ў турнірнай табліцы Адкрытага чэмпіянату краіны трэцім.Наперадзе толькі сталічнае “Юнацтва” і кіеўскі “Сокал”.
29 верасня. «Металургс» (Ліепая, Латвія) – «Нёман» (Гродна) – 2:5
1 кастрычніка. “Дынама-Юніёрс”, Рыга, Латвія – “Нёман” – 5:6 (па булітах. Па ходу сустрэчы гарадзенцы прайгравалі 0-4!)
На здымку: «Нёман» – «Шахцёр»: перамога за намі!
Фота Яраслава Ванюкевіча