Новы беларускі фэст – Belamusic’09
На фэсце былі прадстаўлены публіцы як вядомыя артысты, так і новыя твары на музычнай пляцоўцы. Першымі на сцэну падняліся «Гарадскія», а ў канцы вечара вышлі J:Морс, лагічна завяршыўшыя канцэртную праграму.
Нас пацешылі сваёй творчасцю ДетиДетей, Крама, «Гарадскія», Rastop Power Trio, Neuro Dubel. У гэты шэраг ніяк не ўпісваўся П. Ялфімаў з праграмай, якая вельмі адрознівалася ад агульнага духу мерапрыемства. На гэта публіка адказала дружным «Фе», але Пётр устойліва і з усмешкай на вуснах працягваў спяваць. За гэта яму сказалі асобнае «дзякуй».
«Падзякаваць» трэба і пагодным умовам, якія абрынуліся на Баравую суцэльным ліўнем. Ажны два разы. Але публіка мужна вытрымала дадзенае выпрабаванне, нават павялічылася ў колькасці. «Шо нам дождж, калі тут ТАКОЯ!» – Чулася ад няўціхлага натоўпу фанатаў.
Спадзяемся, што Belamusic стане добрай традыцыяй у чарзе беларускіх фэстаў.
Фота http://www.ruphotography.ru