Яскравы замак Гальшанскі
Запланавана тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае заснавальніцы роду Ягелонаў Соф’і Гальшанскай. На пляцоўцы перад замкам размесціцца Горад майстроў, для ўдзелу ў кірмашы запрошаныя народныя майстры са ўсёй рэспублікі.
Асноўная падзея фестываля сёлета – 10-годдзе творчай дзейнасці лідэра беларускай сярэднявечнай музыкі гурта «Стары Ольса», які і будзя «кіраваць» праграмай фэсту. Гасцей фестываля чакаюць рыцарскія забавы і атракцыёны, катанне на конях, фаер-шоу, салют. Можна сказаць, што з цяперашняга фэсту пачнецца падрыхтоўка да святкавання ў верасні 2010 году 400-годдзя Гальшанскага замка.
Ілюстрацыя http://zhurnal.lib.ru