«Экадом» прапаноўвае прыняць удзел у слуханнях
З гэтай нагоды рэспубліканская ГА «Экадом» даслала да нас інфармацыю і прапановы, з якімі вы можаце зараз азнаёміцца. А пры жаданні і прыняць удзел у слуханнях. Нагадаем, што гэта – практычна першыя слуханні, якія праходзяць у нашай краіне.
Прадстаўнікі «Экадому» кантактавалі з дырэкцыяй станцыі і вось што пачулі ад Уладзіміра Петрушкевіча:
– папярэдняй акрэдытацыі ні для каго не будзе,
– месцы ў зале трэба забіваць і ён гэтым займецца на месцы, вылучыўшы сектар у зале «для эколагаў»,
– трэба паслаць спіс арганізацый і людзей, хто будзе ўдзельнічаць у слуханнях, каб ведаць колькасць месцаў, неабходных у зале, бо яна (зала) не беспамерная.
«Экадом» просіць усіх, хто хоча ўдзельнічаць у слуханнях у Астраўцы даслаць ім інфармацыю па адресе suhisha@gmail.com, якую яны перададуць Дырэкцыі. «Экадом» гатовы цалкам каардынаваць працэс.
А вось і прапановы:
Да абмеркаванняў у Астраўцы, з нашага пункту гледжання, мэтазгодна зрабіць наступнае:
1.У адпаведнасці с «Пастановай аб парадку абмеркавання пытанняў у вобласці выкарыстанні атамнай энергіі з удзелам грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый і грамадзян» (Пастанова зацверджана Пастановай Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 траўня 2009 г. № 571.) правесці абмеркаванні ў сваіх арганізацыях або працоўных калектывах або проста з суседзямі. Напісаць пратакол абмеркавання і паслаць яго ў дырэкцыю станцыі і нам, привезці у Астравец і там зачытаць.
2. Можна прачытаць АЎНА і падрыхтаваную экспертамі крытыку, скласці сваё меркаванне і паслаць ліст з гэтым меркаваннем у наступныя інстанцыі У Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь У ГУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» У Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь У Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь У Раду Міністраў Рэспублікі Беларусь
3. Вы можаце любым іншым спосабам выказаць сваё дачыненне да будаўніцтва АЭС. Важна, каб аб гэтым пазналі іншыя (як мінімум Дзяржустановы і, пажадана, мы).
Фота http://www.nv-online.info