Еўрапейскія прывіды сустрэнуцца ў Гальшанах
Да ўдзелу будуць запрошаныя прадстаўнікі вядомых сваімі замкамі мясцін: Польшчы, Літвы, Чэхіі, Венгрыі ды іншых еўрапейскіх краін.
На такое экстравагантнае мерапрыемства натхніла багатая на паданні гісторыя замка, які ў наступным годзе адзначае сваё 400-годдзе, а таксама неабходнасць прыцягнуць увагу да гаротнага стану маёнтка.
Распрацавая канцэпцыя кансервацыі руінаў замка і праект ландшафтнага дызайну замкавых тэрыторый.
Аднак апошні раз сродкі на добраўпарадкаванне Гальшанскага замка выдзяляліся ў 2007 годзе: тады зрабілі дарожкі і абсталявалі назіральныя пляцоўкі.
Апошнія 2 гады фінансавання няма.
Актывісты выратання замка рыхтуюцца абвясціць грамадскую акцыю па акамуляванню сродкаў на рэстаўрацыю помніка.