Гарэлка за нерэальныя грошы

|

На банкноце наміналам ў 100 тысяч беларускіх рублёў, быў змешчаны надпіс “не з’яўляецца плацёжным сродкам”, аднак гора-пакупнік быў настолькі пьяны, што на гэтую дробязь не звярнуў увагі.

Высветлілася, што купюру хлопцу перадала 26-гадовая знаёмая, разам з якой яны пілі, аднак на кватэры аператыўнікі дзяўчыну не засталі.

Высветлілася таксама, што тры дні таму яна ўжо спрабавала размяняць гэтую сувенірную купюру на дробныя сапраўдныя грошы.

Як паведамілі “Твайму стылю” у прэс-службе Гродзенскага УУС, дзяўчыну абвясцілі ў вышук. Ёй пагражае абвінавачванне ў спробе махлярства.

Затрыманага з купюрай хлопца адпусцілі.