У нядзелю ў Гродна адбудзецца аматарскі турнір па паркоўцы на аўтамабілі
Турнір пройдзе ў два этапы, для кожнага з якіх будзе падрыхтавана асобная траса.
Ад удзельнікаў патрабуецца праехаць паміж конусамі і паказаць навыкі паркоўкі рознымі спосабамі.
Пераможа той, хто зробіць гэта хутчэй за астатніх.
У якасці ўзнагароды лепшы паркоўшчык зможа скарыстацца бясплатным рамонтам машыны на станцыі тэхабслугоўвання “АўтаМайстар” на 100 000 рублёў.
Уладальнікі другага і трэцяга месца атрымаюць граматы ад ДАІ.
Фота з сайта http://avtomanual.com