У асабліва буйных памерах

|

Па адной з іх праходзяць чатыры гродзенскіх прадпрымальніка, якія займаліся ўвозам тавара з тэрыторыі Польшчы.

Цяпер яны падазраюцца ў тым, што больш за чатыры гады не плацілі ўвозных мытных пошлін.

Са студзеня 2005 па сакавік 2009 года прадпрымальнікі правозілі тавар праз пункт дагляду “Брузгі”.

За гэты час яны не даплацілі пошліну на суму 296,9 мільёнаў беларускіх рублёў.

Справа па артыкуле 231 “Ухіленне ад уплаты мытных плацяжоў” заведзена таксама ў дачыненні гродзенскай сямейнай пары, якая ўвозіла тавар з Польшчы больш за два гады.

За гэты перыяд “запазычанасць” мужа з жонкай за нявыплату мытных збораў склала 593 мільёны беларускіх рублёў.