19 ЛЮТАГА Ў ГРОДНА АБВЕШЧАНЫ ДНЁМ ЦВЯРОЗАСЦІ

|

На афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама ініцыятары дня цвярозасці заклікаюць:

“Сделаем сегодня наш мир лучше и чище, победим собственные слабости и позаботимся о тех, кто рядом. Это совсем не сложно, приобщайтесь, и будьте здоровы! Скажем сегодня нет – алкоголю!

Пусть семья, музыка и искусство, театр и кино, физкультура и спорт, занятия по интересам и другие увлечения добавят хорошего настроения в вашу жизнь без спиртного. В этот день дан старт порвать с пороком пьянства навсегда и приобщиться к здоровому образу жизни”.

На 19 лютага гарвыканкам запланаваў моладзевую акцыю “Кірмаш здароўя”, дыскатэкі, турнір па боўлінгу. У школах горада адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы “Мама, папа, я – спартыўная сям’я”.

Крамы, якія гандлююць спіртным, таксама рыхтуюцца да дня цвярозасці. Яны папярэджваюць пакупнікоў пра небяспеку, прапануючы загадзя запасацца моцнымі напоямі.

Кася КРОТ