Небяспечнае полымя

|

Загінула 84 чалавекі, з якіх 6 чалавек толькі за апошнія тры дні.У панядзелак у вёсцы Толсцікі Мастоўскага раёна гарэў жылы дом. Загінуў чатырохгадовы хлопчык. Найбольш верагодна хата запалілася ад таго, што дзіцёнак гуляўся з агнём, калі яго пакінулі аднаго ў хаце.

 

З 1 кастрычніка ў вобласці пачаўся месячнік прафілактыкі пажараў і смерці ад пажараў людзей у жылым сектары. МНС просіць аказаць судзеянне сматравым камісіям пры аглядзе жылля. Спецыялісты будуць даваць кансультацыі жадаючым. Супрацоўнікі МНС раяць адрамантаваць печы, звярнуць увагу на стан электрапрыбораў і электраправодкі. А таксама паклапаціцца пра ўсталёўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.