Ад сесіі да сесіі не вельмі будзе весела…

|

Сэнс іх ў тым, каб студэнтаў, якія стала прапускаюць лекцыі і практычныя заняткі па няўважлівых прычынах, уцягнуць у навучальны працэс з дапамогай… выплаты імі некаторай грашовай сумы за адпрацоўку акадэмічных гадзін. Прычым, каб выплаты залежылі ад навуковай ступені выкладчыка і тыпу прагуляных параў (лекцыя ці семінар).

 

Планавалася, што за пропускі заняткаў студэнту прыйшлося б заплаціць ад 17 да 25 тысяч беларускіх рублёў. А несвоечасова сданы курсавы ці дыпломны праект таксама даволі сур’ёзна паграджаў бы студэнцкаму кашальку – паўторная абарона абышлася б ад 100 да 350 тысяч беларускіх рублёў, улічваючы платныя кансультацыі навуковага кіраўніка і спецыялізацыю студэнта. Пераздача экзамену ці заліка, безумоўна, станавілася б платнай.

 

На кожным факультэце планавалася стварыць своеасаблівую касу, дзе студэнт мог заплаціць «за пропускі» і з квітанцыяй ці чэкам прыйсці да выкладчыка «на адпрацоўку». А калі на кожным факультэце, на кожным курсе і па кожным выкладаемым прадмеце знойдзецца не адзін «сачок», то для выкладчыкаў было б больш карысна, каб студэнтаў што больш… не з’яўлялася на яго занятках.

 

Увядзенне такой сістэмы, натуральна, не паспрыяла б зацікаўленасці студэнтаў у вучобе, бо матывацыяй стала б не набыццё ведаў і авалоданне прафесіяй, а захаванне сваіх матэрыяльных сродкаў (стыпендыі, кішэнных грошай і г. д.).

 

Аднак кіраўніцтва універсітэту ў час адумалася – змякчыла вышэй названыя меры. Да 1 лістапада будзе падрыхтаваны загад рэктра, у адпаведнасці з якім захоўваюцца платныя «адпрацоўкі» прапушчаных заняткаў, пераздачы залікаў, экзаменаў, але іх кошт зніжаецца да 7 тысяч бел. руб. У параўнанні з аграрным універсітэтам, амаль у 2 разы менш, толькі гэта яшчэ не дакладна вызначаны кошт.

 

Так, студэнты ГрДзУ імя Янкі Купалы маюць колькі часу для бясплатных прагулаў і надзею на недапрацоўку такой сістэмы.