“Алімпія” выйграла Кубак Беларусі

|

Канкурэнцыю чэмпіёнкам краіны безпаспяхова спрабавалі скласці зямлячкі з “Вікторыі”, сталічныя РДВАР і “Мінск-2006”, брэсцкі БрДзУ і барысаўская “Бярэзіна”.

Вартасць перамогі ў Кубку краіны ўзрастае ў сувязі з тым, што ў складзе “Алімпіі” не гулялі лідэркі каманды апошніх гадоў Наталля Ануфрыенка і Таццяна Ліхтаровіч. Абедзьве летам перабраліся гуляць у балгарскія клубы.

На здымку з архіву “Твайго стылю”: гарадзенкі святкуюць перамогу ў чэмпіянаце краіны 2008/2009.

Фота Яраслава Ванюкевіча