Нешчаслівы выезд гарадзенцаў на поўдзень

|

9 кастрычніка каманда Дзмітрыя Краўчанкі саступіла ў гасцёх “Гомелю” 3-6, а 11 кастрычніка прайграла ў Кіеве тамтэйшаму “Сокалу” 2-6.

Гульня супраць “Сокала” была цікавая тым, што ў складзе нашай каманды гуляюць зараз пяць украінцаў.

Як паведамляе gazeta.ua, кіеўляне лёгка павялі ў ліку 3-0. Госці змаглі скараціць лік да 3-2.

Развязка надыйшла на 39-й хвіліне гульні, калі «Нёман» атрымаў права гуляць у большасці, але замест таго, каб параўняць лік, прапусціў яшчэ адну шайбу.

У сярэдзіне трэцяга перыяду гарадзенцы выпусцілі замест брамніка шостага палявога гульца, але зноў прапусцілі шайбу і лёс сустрэчы быў вырашаны…

На здымку: “Сокал” насядае на браму гарадзенцаў. У атацы – аўтар першай шайбы гаспадароў Малоў.

Фота Яраслава Ванюкевіча