Новыя шкоды ад агню
Выбух бытавога газу адбыўся ў Лідзе ў пятніцу. Гэта адбылося ў кватэры пяціпавярховага дома. У выніку былі пашкоджаны вокны ў трох аконных праёмах кватэры. Трыццацідвухгадовы мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі твара і рук першай і другой ступені.
У той жа дзень каля 23 гадзін пажарныя ратавалі цагляны дом не лецішчы ў вёсцы Дуброва, Гарадзенскага раёна. Пажар быў хутка лакалізаваны, дзякуючы чаму агонь не пераскочыў на суседнія дамкі. Мажліва, прычынаю пажара стаў перакал дымахода печы.
Па інфармацыі Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС