Бачанне 2050: Узнаўляльныя крыніцы энергіі і энэргаэфектыўнасць у Беларусі

|

На стэндах таксама распісаны рэкамендацыі да кожнага чалавека, як зрабіць сваё жыцце найбольш “энэргазберагальным”. У дадатак да стэндаў будуць дэманстравацца макеты з ветрачком і сонечнымі батарэямі, на якіх навочна будзе бачна як яны працуюць; прыклады прадукцыі ці стэнды беларускіх і замежных фірм-вытворцаў сонечных батарэй, калектараў, ветракоў, і г.д. Для найбольш дапытлівых аглядальнікаў арганізатары прапануюць плакаты навуковага характара.

 

Таксама на выставе можна будзе пазнаёміцца з дзейнасцю экалагічных арганізацый, стэнды і плакаты якіх таксама ўвойдуць у экспазіцыю. Выстава будзе дапоўнена таксама рознымі інтэрактыўна-забаўляльна-пазнавальнымі мерапрыемствамі, музычным і відэа- суправаджэннем. У час выставы будуць дэманставацца тэматычныя фільмы.

Арганізатары, ГА “Экадом”, Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”, Inforse – Europe, Nordic Council of Ministers асноўную ўвагу надаюць моладзевай аудыторыі, каб прыцягнуць ўвагу да магчымых шляхоў задавальнення энэргетычнага попыту з дапамогай узнаўляльных крыніцаў энэргіі і выкарыстання энэргаэфектыўных тэхналогій. Менавіта гэтым абумоўлены месцы дэманстрацыі выставы ў Мінску.

Зараз экспазіцыя дзейнічае на фізічным, біялагічным і хімічным факультэтах БДУ, і ў МДЭУ ім. Сахарава. У Гарадзенскім універсітэце выстава пройдзе 22-24 кастрычніка.

 

Па інфармацыі Беларускага Зялёнага Парталу