Ратавалі з калодзежа
77-гадовая жыхарка вёскі Гудагай упала ў калодзеж з пітной вадой, які знаходзіцца на яе ўласным падворку.
Глыбіня калодзежа – 8 метраў і сталая жанчына, атрымаўшы траўмы, не магла выбрацца самастойна.
Жыццё пацярпелай выратавла тое, што вады ў калодзежы амаль не было.
За пенсіянеркай спусціўся выратавальнік. Яе падымалі з дапамогай пажарнага паса.
Праз шэсць хвілін па прыездзе супрацоўнікаў МНС пацярпелая ўжо была на паверхні.
У цяжкім стане жанчына трапіла ў бальніцу.
Паводле прэс-службы МНС Гродзенскай вобласці