Чароўны свет самацветаў: глядзі і набывай

|

На выставе беларускія, украінскія, расійскія майстры прадстаўляюць вырабы з каштоўных і паўкаштоўных камянёў, шкла, золата і срэбра, біжутэрыю, кераміку, сувеніры, эфірные масла ды іншыя цікавосткі.

“Свет самацветаў” наведвае гродзенцаў 3-4 разы на год.

У асноўным экспануюцца і прадаюцца вырабы адных і тых жа майстроў, але кожны раз штодня сотні наведвальнікаў прыходзяць сюды за падарункамі для сябе і блізкіх.

Выстава будзе працаваць да канца тыдня з 11 да 19 гадзін.

Уваходны білет каштуе 3000 рублёў, для школьнікаў – 1500.