Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Маці
Дырэктар ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольга Шульга:
“Мамы, якія выхоўваюць дзетак з абмежаванымі магчымасцямі маюць асаблівую патрэбу ў нашай ўвазе.
Часта яны застаюцца ізаляванымі разам са сваім хворым дзіцём.
Мы хацелі сабраць гэтых матуль разам, падрыхтаваць пачастунак, але высветлілася, што шмат хто з іх не можа прыйсці, бо не мае з кім пакінуць дзіця. Тады мы вырашылі зрабіць свята для мам і дзетак разам.
Мы падрыхтавалі канцэрт, гульні, конкурсы, салодкі пачастунак. Шчыра запрашаем усіх!”
Святочная імпрэза для матуль, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі распачнецца заўтра ў 14 гадзін у памяшканні “Цэнтра “Спектр” па вуліцы Замкавая, 13.
Фота з сайта http://www.mirfond.ru