У Гродне распачаўся Перапіс насельніцтва

|

У звароце, у прыватнасці, гаворыцца:

“Арганізатары Перапісу тлумачаць словазлучэнне “родная мова”, як мову, засвоеную першай у раннім дзяцінстве.

Гэта толькі адно з існуючых азначэнняў, але неабавязковае. Нярэдка людзі называюць “роднай” мову нацыі, свайго народа.

Запаўняючы перапісныя лісты, Вы маеце магчымасць самастойна вызначаць вашу родную мову.

Указанне беларускай мовы ў якасці роднай – гэта адзін з відаў яе падтрымкі.

Такая падтрымка ёй цяпер вельмі патрэбная. Выкарыстайце магчымасць падтрымаць мову, якая зрабілала нас самабытнымі ў свеце”.