Бачыць тых, хто бачыць сам не можа
Месячнік “Белага кія” у Гродне ладзіць мясцовае аддзяленне Таварыства інвалідаў па зроку. На ўліку ў ім сёння каля 2,5 тыс. сляпых людзей, а таксама людзей з кепскім зрокам.
Невялікая частка з іх – каля 150 чалавек, працуе на прадпрыемстве “Фільтр”.
Гарадзенцы з кепскім зрокам зарэкамендавалі сябе як добрыя спарцмены. Так, шматразовай чэмпіёнкай Параалімпійскіх гульняў, свету і Еўропы з’яўляецца Ядвіга Скарабагатая. На розных турнірах перамагалі лёгкаатлеты Мікалай Дзянісевіч, Аляксандр Трыпуць, Ганна Канюк, Ігар Рассіхін, шашыст Віктар Чыж.
Першы месячнік “Белага кія” быў праведзены ў Амерыцы яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя. Пазней гэтая традыцыя была перанятая ў многіх іншых краінах.
Сёлета ў Гродне ў межах гэтай акцыі адбудуцца спаборніцтвы па арыентаванні ў прасторы, чытанні і пісьму з дапамогай тэхнікі Брайля, выстава творчасці людзей з кепскім зрокам і шэраг іншых мерапрыемстваў.
Фота: gazeta.ru