Першы раман – у 80 гадоў
Кніга прысвечаная жыццю заходнебеларускай вёскі ў перадваенныя часы.
Скрозь прызму жыцця сваёй сям’і аўтар распавядае пра працу і палітыку, каханне і злачынствы, веру ў Бога і светлую будучыню – усё тое, што турбавала тых, каму выпала жыць у бурныя 20-30 гады мінулага стагоддзя ў Заходняй Беларусі.
Як адзначае ва ўводзінах да кнігі ўніяцкі святар айцец Андрэй Крот, “…у літаратуры пра жыццё ў Заходняй Беларусі мы прывыклі бачыць постаці змагароў з польскім прыгнётам, якія звязваюць лёс Беларусі з Савецкім Саюзам. Міхась Амялішка паказвае іншы бок заходнебеларускай рэчаіснасці.
Яго героі – гэта людзі, якія прыймаюць дзяржаўны лад Другой Рэчы Паспалітай. Яны жывуць у гэтай дзяржаве, займаюцца гаспадаркай, вучаць дзяцей. Аднак землякі і сваякі Міхася Амялішкі – не канфармісты. Яны таксама мараць пра незалежную Беларусь, адкідваючы гвалтоўны шлях здабыцця незалежнасці, не вераць савецкай прапагандзе і шукаюць сваіх шляхоў для Адраджэння Бацькаўшчыны“.
Міхась Амялішка пачаў займацца літаратурнай творчасцю толькі пасля выхаду на пенсію.
У стале аўтара чакаюць свайго часу для друку таксама кнігі ўспамінаў аўтара “Гучыць наш хор” (пра хор беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына”) і “Гаёвы”.
Замовіць раман-успамін “Заблудныя” можна ў аўтара па тэл.: (0-152) 41-56-06, (8-029) 8688097