“Трылер” паўтарыўся

|

Нагадаем, што пара тыдняў таму гарадзенцы саступалі па ходу гульні латышскай камандзе 0-5, але здолелі выйсці наперад 6-5. “Дынама-Юніёрс”, аднак, параўняла лік на апошняй хвіліне сустрэчы.

Перамога тады дасталася гарадзенцам толькі ў серыі штрафных кідкоў.

Здавалася, на сваёй пляцоўцы “Нёман”, які знаходзіцца ў турнірнай табліцы куды вышэй латвійцаў, пераможа без праблем.

Аднак госці супраціўляліся да апошняга. Пры ліку 2-1 на карысць гаспадароў (шайбы ў гарадзенцаў на рахунку Лісічкіна і Паўловіча) дынамаўцам зноў удалося параўняць лік на апошняй хвіліне.

І зноў усё вырашылася ў серыі штрафных кідкоў, дзе перамогу нашай камандзе прынёс Бондараў.

Дзякуючы гэтай перамозе “Нёман” па-ранейшаму застаецца на 5-м месцы ў турнірнай табліцы Адкрытага чэмпіянату Беларусі.

19 кастрычніка гарадзенцы згуляюць на сваёй пляцоўцы з лідэрамі чэмпіянату – сталічным “Юнацтвам”.

 

17 кастрычніка. “Нёман” – “Дынама-Юніёрс”, Латвія 3-2

На здымку: “гарачы лёд” ля брамы гарадзенцаў

Фота Яраслава Ванюкевіча