Лепшыя фільмы БЕЛСАТа ў Гродзенскім “Свабодным кіно”
Фільм “Навала” – пра жыхароў Браслаўшчыны, якіх выжываюць з уласнай зямлі.
Фільм пра безупынную барацьбу беларускіх фермераў са статкамі дзікоў, якія ахоўваюцца мясцовымі ўладамі дзеля таго, каб высокапастаўленыя госці з Мінску маглі ладзіць захапляльныя паляванні.
Гэта гісторыя бездапаможнасці мясцовых жыхароў перад інтарэсамі ўладаў у беларускай вёсцы.
Фільм “Чатыры сімвалы” стане знаходкай для знаўцаў і аматараў гісторыі і культуры.
Кожны рэжым усталёўвае сваю ўладу праз архітэктурныя сімвалы, якія пасля ўплываюць на многія пакаленні.
“Чатыры сімвалы” – гэта гісторыя сімвалаў БССР, сімвалаў савецкай эпохі, без якіх мы сёння не можам уявіць Мінска.
Пачатак прагляду ў 19.00 па адрасе: Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).
Уваход вольны.
Арганізатар праглядаў – Гарадзенскі Рух “За Свабоду”.
На фота: Помнік Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску.