Сучасныя праблемы лексікаграфіі абмяркуюць у Гродна

|

Лінгвісты з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы, Германіі абмяркуюць праблемы, звязаныя з распрацоўкай слоўнікаў.

Асноўная аналітычная праца будзе скіравана ў трох напрамках: міжнародныя і нацыянальныя лексікаграфічныя стандарты, кампутарныя тэхналогіі ў лексікаграфіі, слоўнікі і грамадства.

Аднак абмяркоўвацца будзе больш шырокае кола пытанняў: гістарычная лексікаграфія; апісанне дыялектаў, соцыялектаў і іншых камунікатыўных варыянтаў мовы; тэрмінаграфія; шматмоўная лексікаграфія; выкарыстанне лексікаграфічных прадуктаў у выкладанні бедарускай, рускай, украінскай моваў як замежных.

У працы канферэнцыі возьмуць удзел такія вядомыя навукоўцы як старшыня Міжнароднага камітэту славістаў, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы НАН Беларусі прафесар Александр Лукашанец і галоўны рэдактар часопіса “Русский язык в школе” загадчыца кафедрай рускай мовы Маскоўскага педагагічнага ўніверсітэта прафесар Наталля Ніколіна.

Працоўнымі мовамі канферэнцыі абвешчаны беларуская, руская, украінская, ангельская.

Напярэдадні адкрыцця канферэнцыі ўбачыць свет зборнік навуковых матэрыялаў яе ўдзельнікаў «Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium».

Фота з сайта http://www.grsu.by