Бывай зброя!
Ад пачатку года яе ўладальнікі добраахвотна здалі 180 адзінак.
Летась за такі ж перыяд супрацоўнікі міліцыі прынялі ў грамадзян толькі 140 адзінак зброі.
Старэйшы інспектар УУС Гродзенскага аблвыканкама Юрый Кудзелка:
“ У асноўным здаюць паляўнічыя стрэльбы (88 адзінак), але ёсць шмат іншай зброі, прычым вытворчасці часоў вялікай айчыннай вайны, а то й раней. Так, здадзена 33 вінтоўкі, карабіна, абрэза, 22 газавых пісаталета, астатняе – пнеўматыка і халодная зброя”.
Акцыі па добраахвотнай здачы зброі сёлета ладзіліся на Гродзеншчыне некалькі разоў, чарговая адбудзецца з 2 да 6 лістапада.
Ва ўсіх райаддзелах вобласці працуе тэлефонная гарачая лінія “Бывай зброя”.
З яе дапамогай уладальнікаў зброі папярэджваюць пра адказнасць за захоўванне незарэгістраванай зброі. Тыя, хто здае нелегальную зброю добраахвотна, ад адміністратыўнай адказнасці пазбаўляюцца.
Паводле БелТА