У Гродна завітае Джазавы марафон

|

Аматараў джазу з Гродна 20 лістапада чакаюць канцэрты аркестра абласной філармоніі, а таксама эстраднага аркестру ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Арганізатарамі джазавага марафону з’яўляюцца прадзюсэрскі цэнтр “Класіка” і Беларускі саюз музычных дзеячоў.

На здымку: выступаюць удзельнікі Міжнароднага Фестывалю джаза, які ў чэрвені з поспехам прайшоў у Гродне.

Фота: prosto-free.livejournal.com