Без права на памылку

|

Дадатковую інтрыгу гульні, якая пачнецца а 15-й гадзіне на стадыёне «Нёман» дадае тое, што менавіта «Шахцёр» гэтай вясной паставіў крыж на надзеях гарадзенцаў згуляць у еўракубках. У паўфінале Кубка Беларусі салігорцы выйгралі па суме двух гульняў у «Нёмана» і выйшлі ў фінал турніра.

 

Зараз «Шахцёр» вядзе барацьбу за бронзавыя медалі чэмпіянату краіны, а вось гарадзенцам другі год запар даводзіцца змагацца за выжыванне ў мацнейшай лізе.