Створаны бацькоўскі клуб

|

Менавіта з імі сутыкаюцца бацькі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Беззыходнасць, якая асільвае, і руціна, якая засмоктвае. Але ўсё роўна жыве маленькая надзея на нечаканыя радасці…

 

У межах праекту «Падтрымка дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў Гродзенскай вобласці з удзелам блізкага асяроддзя» Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, пачаў працу бацькоўскі клуб. Праца клубу пачалася з сумеснай сустрэчы за кубачкам гарбаты, якім пачастваў прысутных «Чайны дом».

 

Мамы дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці сустрэлiся разам для таго, каб пазнаёміцца, падзяліцца назапашанымі за шматлікія гады эмоцыямі і падзяліцца досведам. Акрамя духоўнага аспекту, таксама важным быў абмен інфармацыяй пра метады рэабілітацыі, пытанні выхавання і асобныя веды, якія тычацца звычайнага побыту.

 

Як адзначыла спецыяліст па працы з бацькамі Н.І. Пачывалава: «Адна з галоўных мэт клубу – даць магчымасць бацькам інакш зірнуць на праблему свайго дзіцяці. Боль не паменшыцца, але зносіны выведуць іх за рамкі руцінных праблем. Праз рэалізацыю творчага патэнцыялу дапамогуць надаць увагу сабе».

 

На сустрэчы, акрамя бацькоў і супрацоўнікаў праекту, прысутнічалі таксама прадстаўнікі цэнтру сацыяльнай абароны Ленінскага раёну г. Гродна. Яны распавялі пра дапамогу, якую можна атрымаць у цэнтры і пра паслугі, якія яны прадстаўляюць.

На сустрэчы распрацаваны план дзейнасці бацькоўскага клубу на бліжэйшы год. Плануюцца сумесныя экскурсіі, вечары адпачынку, псіхалагічныя трэнінгі і кансультацыі спецыялiстаý.

У перспектыве клубу – арганізацыя сумесных сустрэч татаў, на плячах якіх не толькі псіхалагічная нагрузка, але і матэрыяльнае забеспячэнне сям’і.

Фота http://www.poetree.ru