Дзве трэці беларускіх цыгарэт робіцца ў Гродна
Ужо сёлета “Нёман” зможа выпусціць 14,1 мільярда папірос і цыгарэт.
Гэта на 700 мільёнаў штук больш, чым планавалася.
Акрамя гродзенскіх вытворцаў Савет Міністраў павялічыў квоты на выраб цыгарэт для сумеснага прадпрыемства “Табак Інвест” ( на 500 мільёнаў штук).
Такім чынам, сёлета на беларускіх табачных заводах будзе зроблена 21,1 мільярда цыгарэт і папірос.