ГРЫП АДСТУПАЕ

|

Медыкі сцвярджаюць, што ўжо напрыканцы тыдня антыэпідэмічныя мерапрыемствы на Гродзеншчыне могуць быць згорнутыя.


Паводле адмыслоўцаў Гарадзенскага абласнога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, у Лідзе ўзровень захворваемасці яшчэ даволі высокі, а ў Гродна – знізіўся.

У абласным цэнтры грыпам перахварэла прыкладна 5% насельніцтва. Асаблівасцю сёлетняй эпідэміі было тое, што ў асноўным хварэлі навучэнцы сярэдніх школ. Дзеці да 14 гадоў склалі 60% ад усіх захварэўшых.

Цягам месяцу ў сувязі з эпідэміяй грыпу на Гродзеншчыне на карантын было зачынена 36 сярэдніх школ. Зараз усе навучальныя ўстановы працуюць.

Паводле Радыё Рацыя