Цыгарэты-забойцы

|

Усе трагедыі здарыліся напрыканцы мінулага тыдня.

У вёсцы Ясень на Астравеччыне з-за нязгашанай цыгарэты згарэў драўляны дом.

У вагні загінулі мужчыны 1963-га і 1959-га гадоў нараджэння.

На Лідчыне пажар распачаўся ў двухкватэрным доме.

Гэтым разам з-за неасцярожнага палення ў ложку загінула 57-гадовая пенсіянерка.

Беспрацоўны гаспадар гродзенскай кватэры па вуліцы Міра таксама заснуў з цыгарэтай.

У выніку мужчына загінуў, ягоную госцю выратавалі супрацоўнікі МНС.

Паводле інфармацыі гродзенскага МНС