3% жыхароў Гродзенскай вобласці не ўдзельнічалі ў перапісе

|

Найбольш актыўнымі былі жыхары Віцебшчыны: у гэтым рэгіёне перапісаліся 98%.

У сталіцы непалічанымі засталіся 5% жыхароў.

Першыя папярэднія вынікі перапісу будуць вядомыя ўжо ў лютым 2010 года.

За гэты час падрыхтуюць дадзеныя пра колькасць насельніцтва з размеркаваннем на гарадское і вясковае, мужчынскае і жаночае, па абласцях і асобных гарадах з колькасцю жыхароў больш за 100 тысяч.

1 верасня наступнага года будуць агучаныя выніковыя дадзеныя з размеркаваннем насельніцтва па полу, узросту, нацыянальнасці, мове, адукацыі, крыніцах даходаў.

Канчатковая апрацоўка вынікаў перапісу будзе завершана 30 снежня 2011 года.

Паводле БелТА