Дэпутаты паедуць па замках
Заўтра адбудзецца выязны семінар Палаты прадстаўнікоў на гэтую тэму.
У ім возьме ўдзел кіраўніцтва міністэрства культуры.
Гаворка пойдзе пра міжнародныя нарматыўныя дакументы ЮНЭСКА ў галіне аховы культурнай спадчыны, пра асаблівасці правядзення рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ.
Свяцкі палац – палацава-паркавы комплекс 18 стагоддзя, які руйнуецца насуперак усім заканадаўчым нормам,- увагу дэпутатаў гэтым разам зноў не прыцягнуў.
Гэты помнік у бліжэйшы час будзе перададзены на баланс санаторыя “Азёрны” (структура Нацбанка), які і зоймецца яго рэканструкцыяй.
А заўтра, акрамя Мірскага замка, дэпутаты наведаюць гісторыка-культурны комплекс у Нясвіжы.