“Смаргонь” мае гонар

|

Сустрэча ў Смаргоні скончылася з лікам 0-0.

Госці з Барысава гулялі амаль у аптымальным складзе, але анічога не змаглі зрабіць з абаронай гаспадароў, якім, здавалася б, нічога ўжо ў гэтым сезоне не трэба – клуб згубіў усе шансы на тое, каб застацца на наступны сезон у вышэйшай лізе.

Не выключана, што каманда ўвогуле спыніць сваё існаванне.

Яшчэ летам ад фінансавання футбольнай “Смаргоні” адмовіўся яе галоўны спонсар – “Смаргоньсілікатбетон”. Гэта прымусіла кіраўніцтва каманды абвясціць пра змяншэнне заробкаў футбалістаў на 70%.

У выніку клуб пакінулі многія моцныя гульцы.

 

На здымку: заўзятары “Смаргоні” вераць у лепшую будучыню сваёй каманды

Фота smorgonfans.ucoz.ru