Слонім стане горадам-“пілотам”

|

Слонімскі раён будзе эксперыментальнай пляцоўкай для стварэння мадэлі комплекснай праграмы для барацьбы з беднасцю.


Сумесны праект у гэтым кірунку будуць ладзіць Праграма развіцця ААН і урад Беларусі.

Дзейнасць у межах праекта прадугледжвае дыягностыку сацыяльнага становішча насельніцтва, пошук шляхоў удасканальвання сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, укаранення перспектыўных інавацый у сацыяльную сферу.

У прыватнасці, на тэрыторыі раёна плануецца апрабаваць мадэль сацыяльнай замовы.

Гэтая мадэль прадугледжвае перадачу на конкурснай аснове часткі сацыяльных паслугаў з боку дзяржавы мясцовым грамадскім і камерцыйным арганізацыям.

Ужо створана Каардынацыйная Рада праекта, якую ачольвае першая намесніца міністра працы Марыяна Шчоткіна.

 

Фота myslonim.narod.ru