“НЁМАН” ПРАЦЯГВАЕ РАДАВАЦЬ
Сталічнае “Юнацтва” мае перавагу больш як у 20 ачкоў над “Гомелем”, які займае 2-е месца ў табліцы. “Нёман” знаходзіўся перад гульнёй на 7-й пазіцыі.
Гульня, аднак, склалася не на карысць фаварытаў: на гол Мацерухіна гарадзенцы адказалі трапнымі кідкамі Каршунова і Мядзьведзява ды вывезлі з Мінску заслужаныя тры ачкі.
Дзякуючы ім каманда ўзнялася на 6-е месца і знаходзіцца ў непасрэдная блізкасці ад магілёўскага “Хімвалакна”, якое ідзе 4-м.
В. Дрэма