Нормы новыя, заробкі нязменныя. Крызіс…

|

На пытанне, чаму кіраўніцтва шклозаводу разам з афіцыйнымі прафсаюзамі вырашылі змяніць умовы працы, адказвае дакумант:

>

Але вось што цікава: галоўны эканаміст прадпрыемства І.Н Клішэвіч не адказала, калі ж паспелі «састарэць» нормы працы. Можа, дзесяць год таму, а можа ўчора… Гэта, як кажуць у Адэсе – дзве вялікія розніцы.

 

Таксама ТС паспрабаваў запытаць галоўнага інжынера прадпрыемства А.І. Кругліка наконт таго, якія новыя тэхналогіі і модныя інавацыі прыцягнуты да вытворчасці, каб з яе можна было «выціснуць» дадатковыя 50%. Аляксандр Іванавіч таксама нічога не адказаў, таму што прымаў замежную дэлегацыю.

 

Між тым павелічэнне нормаў, зыходзячы з дакуманту не прадугледжвае павелічэння заробкаў. Можа, гэта і ёсць адзін з эфектыўных спосабаў падвышення канкурэнтаздольнасці, але чаму ж гэта не растлумачыць адкрыта? Пры тым, што ў самым загадзе №622 чамусьці не прадугледжаны такі важны пункт, як «адказны за давядзенне загаду да працоўных».

Дакумант – з сайту www.euroradio.fm