Тэлевізійны эфір «ажыве» ў сеціве
Гэта штотыднёвая перадача будзе выходзіць па вечарох у пятніцу, у часовым памеры – 30 хвілінаў. У прамым інтэрнэт-эфіры плануецца весці размовы на актуальныя тэмы тыдня з «госцем» – вядомым чалавекам у нейкай сферы. Пётр Марцаў кажа:
– Гэта, напэўна, першая тэлеперадача ў інтэрнеце ў жывым эфіры і, напэўна, першая перадача з арыгінальным кантэнтам. Пакуль паказваюцца толькі перадачы, якія ідуць на іншых сайтах, на іншых тэлеканалах. Другая адметнасць — жывы эфір, трэцяя асаблівасць — гэта месца, з якога будзе наўпроставая трансляцыя. Гэта мінская кавярня «New-Cafe».
Тыя, хто маюць шырокапалоснае падключэнне да інтэрнету, змогуць назіраць за гутаркай у жывым эфіры на сайце itv.by. Паводле інфапмацыі Міністэрства сувязі, на сённяшні дзень такую магчымасць маюць каля 500 тысяч карыстальнікаў у Беларусі. Першым госцем Пятра Марцава будзе ўладальнік кампаніі «Серж» Сяргей Атрошчанка — выдавец штотыднёвіка «Обозреватель».
Паводле «Наша Ніва»
На здымку: Пётр Марцаў (злева) і журналіст Юры Дракахруст