“Нёман” захаваў “прапіску”
Галы ў складзе “Нёмана” забівалі Андрэй Горбач у першым тайме і Дзмітрый Кавалёнак у другім.
Асабліва прыгожым атрымалася першае ўзяццё браму суперніка: пасля навеса амаль з цэнтра поля ў выкананні Аляксея Сучкова Горбач у падзенні галавой перанакіраваў мяч у сетку за спіной былога брамніка “Нёмана” Аляксандра Сулімы.
У заключным матчы чэмпіянату гарадзенцы згуляюць 8 лістапада на сваім полі з жодзінскім “Тарпеда”.
1 лістапада. МТЗ-РІПА, Мінск – “Нёман” 0-2, “Днепр”, Магілёў – “Смаргонь” 4-0
На здымку: адзін з найлепшых гульцоў “Нёмана” Аляксей Сучкоў
Фота fcneman.com