Канікулы ў школах могуць падоўжыць на тыдзень

|

Яшчэ ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць паведаміў, што эпідэмічны парог перавышаны ў Мінску, Пінску, Салігорску, Маладэчне, Барысаве і Гродне.

Пры гэтым, па словах намесніка міністра, сітуацыя «не традыцыйная і мае свае асаблівасці».

Роберт Часнойць спрагназаваў таксама, што “ў бліжэйшы час чакаецца рост колькасць захворванняў свінным грыпам”.

У суседняй Украіне ў пятніцу быў абвешчаны найвышэйшы ўзровень эпідэміялагічнай небяспекі. У сувязі з масавым ростам захворванняў грыпам спынены заняткі ў школах і ВНУ ў Заходняй Украіне.

У Львове жыхароў горада абавязалі карыстацца ў грамадскіх месцах марлевымі павязкамі.

У Беларусі колькасць захварэлых на “свіны” грып за апошнія дні павялічалася да 59 чалавек. Пра гэта заявіла сёння журналістам у Мінску намесніца міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан.