Смяротны агонь
Два мужчыны развіталіся з жыццём з-за звычкі паліць у ложку.
У пятніцу загарэлася хата ў вёсцы Солы на Смаргоншчыне.
Пажарныя з’явіліся праз 7 хвілін пасля выклікe, але выратаваць 39-гадовага гаспадара дома не ўдалося.
Пажар здарыўся з-за непатушанай цыгарэты.
У нядзелю згарэў дом у вёсцы Машэвічы.
Гаспадара выратавальнікі знайшлі ўжо без прыкмет жыцця.
У мінулым годзе гэты дом ужо гарэў, тады мужчына паспеў выскачыць з полымя, але высноваў не зрабіў: загінуў, заснуўшы з цыгарэтай.
Паводле МНС Гродзенскай вобласці