У апошнія дні самая папулярная крама – аптэка

|

Як паведамілі ў аптэчнай даведцы, у тым, што не хапае лекаў, ёсць віна і самых… аптэк. Маўляў, яны робяць «малыя замовы». Гэта тым больш дзіўна, што і на Ўсходзе, і на Поўдні так адкрыта і ярасна змагаюцца са «свіным грыпам», адна Беларусь застаецца не толькі краінай эканамічнага цуду, але і краінай неверагоднага здароўя. Ніхто не чакаў, што людзі кінуцца ў аптэкі ратаваць саміх сябе.

 

Самыя «папулярныя» прэпараты – арбідол і аксалінавая мазь. ТС не палянаваўся і празваніў шэраг аптэк. Нідзе гэтых лекаў мы не знайшлі. У лепшых выпадках нам прапаноўвалі павязкі. Наступныя партыі аксалінавай мазі можна будзе набыць заўтра, а калі да нас дойдзе арбідол (у аптэчнай даведцы нас упэўнілі, што партыя гэтага прэпарату будзе «велізарная»), пакуль не вядома.

 

З другога боку, аптэкі маюць сродкі, якія падвышаюць імунітэт, вітаміны «ў асарціменце», фітапрэпараты. Менавіта іх рэкамендавана прымаць, як прафілактычныя.

Фота www.bel.ru