ЛІТОЎЦЫ ЗБУДУЮЦЬ У ГРОДНЕ ФАБРЫКУ…ДЛЯ ШВЕДАЎ
Па звестках парталу “Бизнес&Балтия”, будаўніцтвам фабрыкі па вырабу драўляных матэрыялаў для рамонту і будаўніцтва, а таксама мэблі стане літоўская кампанія VMG.
Памер плануемых інвестыцый у праект складае 80-90 млн. еўра. Пад будаўніцтва вылучана 30 гектараў зямлі на тэрыторыі Свабоднай эканамічнай зоны ў Гродне.
Згоду беларускага боку на ўдзел у гэтым праекце літоўцы тлумачаць тым, што ўся вырабленая на фабрыцы прадукцыя будзе накіроўвацца на экспарт, каб не ствараць канкурэнцыі на беларускім рынку для мясцовых вытворцаў.
Асноўным спажыўцом вырабленай у Гродне прадукцыі мае стаць шведская гандлёвая сетка IKEA.
В. Дрэма