“Твой Стыль” у Францыі

|

Двухдзённы форум ужо другі год запар ладзіла Нантская Метраполія.

У форуме ўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек, якія прадстаўлялі каля 20 праектаў, грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў з розных краін. Сярод удзельнікаў – моладзь з Францыі, Нямеччыны, Швецыі, Беларусі, Македоніі, Грузіі, Бельгіі, Турцыі, Гішпаніі ды іншых краін. Актыўна бралі ўдзел таксама прадстаўнікі ўлад горада Нант і запрошаныя госці: сацыёлаг Крыстоф Моро і журналіст Алекс Тэйлар, якога французскія СМІ клічуць “Місье Еўропа”.

Падчас форума ўдзельнікі прадставілі свае праекты, падзяліліся досведам, абмеркавалі праблемы і складанасці, з якімі сустракаюцца ў сваёй дзейнасці ды проста наладзілі кантакты паміж сабой. Асобная працоўная група, у склад якой уваходзілі, між іншым, журналісты “Твайго Стыля”, усяго за 24 гадзіны стварыла спецвыпуск часопіса “Еўропа”, прысвечаны “Новым межам Еўропы”.

У заключэнне форума адбылося наўпроставае ўключэнне ў эфіры Eur@dioNantes, дзе былі падведзеныя вынікі сустрэчы.

Здымак з nantescreativegenerations.eu