3G у Гродне ўжо працуе

|

Так, 2000 Мб мабільнага інтэрнэт-трафіка на 30 дзён будуць каштаваць 69 тыс. руб., а 4000 Мб – 99 тыс. руб.

Карыстальнікі life:) маюць магчымасць таксама атрымаць у пунктах падключэння мадэм, які дазволіць карыстацца інтэрнэтам у любой кропцы краіны, дзе “ловіцца” сетка.

life:) гатова раздаць бясплатна сваім абанентам 100 тыс. такіх мадэмаў. Пра гэта днямі заявіў гендырэктар life:) Озджан Эрміш.

Яшчэ адной навінкай life:) стала паслуга відэазванок. Кошт паслугі ўнутры сеткі складае 249 руб. за хвіліну. Званок у Расію ці іншыя краіны СНД абыйдзецца ў 1250 руб., у Еўропу і Турцыю – 1750 руб.