Былы віцэ-консул папаўся на кантрабандзе
Як паведаляе “Kurier Poranny”, на мяжы ў Кузьніцы былы дыпламат прад’явіў польскім мытнікам дыпламатычны пашпарт. Тыя, аднак, былі ўважлівымі і выявілі, што тэрмін дзеяння дыпламатычнага імунітэту скончыўся дзень таму.
Магчыма, гэта і паўплывала на рашэнне больш уважліва дагледзіць машыну, у якой і знайшлі кантрабандны тавар.
Генеральны консул Польшчы ў Гродне Адам Бернатовіч у каментары польскім журналістам падкрэсліў, што інцыдэнт не тычыцца нікога з “актуальных супрацоўнікаў консульства”.
Былому віцэ-консулу пагражае штраф за кантрабанду.
Куды больш сур’ёзныя наступствы ў дыпламата будуць у выпадку, калі будзе распачата справа пра незаконнае выкарыстанне дыпламатычнага пашпарту. Польскае заканадаўства прадугледжвае за гэта да двух год турмы.
Фота www.poranny.pl