Прадпрымальнікам з Ваўкавыску прад’явілі абвінавачанне
Як паведаміла Радыё Рацыя, прадпрымальнікаў вінавацяць у знішчэнні маёмасці агульнанебяспечным спосабам.
Па гэтым артыкуле прадугледжана пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі. Юрыю Лявонаву абвінавачанне маюць вынесці цягам сённяшняга дня.
Усе трое застаюцца ў следчым ізалятары. Незалежныя праваабаронцы лічаць прадпрымальнікаў палітзняволенымі і будуць дамагацца іх вызвалення пры дапамозе еўрапейскіх структураў.
Паводле Радыё Рацыя