Гродзенскі чаўнок абвінавачваецца ў нелегальнай дзейнасці
Да ліста была прыкладзеная падрабязная раздрукоўка каля 200 банкаўскіх аперацый звароту падатку VAT, сродкі ад якіх гродзенец легальна атрымліваў у Польшчы, вывозячы тавар за мяжу.
Дадзеныя тычыліся тавараў, набытых у Польшчы ў перыяд з 2004 па 2009 год.
У раздрукоўцы, копію якой гандляр перадаў у рэдакцыю “Gazety Wyborczej”, былі пададзены дата кожнай аперацыі, подпіс польскага боку і від тавара.
Гэтыя звесткі маглі трапіць у Беларусь толькі з крыніц у Польшчы.
Паводле http://wyborcza.pl
Выява з сайта http://bi.gazeta.pl