“Свабоднае кіно” ў Гародні

|

У праграме:

9 лістапада – трылогія “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”. Першы паказ у Беларусі.

Прыход нацысцкай Нямеччыны на Беларусі меў тыя ж эканамічныя наступствы, што і ў іншых акупаваных краінах Еўропы.

Новыя гаспадары імкнуліся паставіць чалавечы і гаспадарчы патэнцыял краю на службу патрэбам Трэцяга Рэйху.

Аднак Беларусь трапіла пад акупацыю не як суверэнная дзяржава, а як частка шматнацыянальнай Савецкай імперыі…

10 лістапада – фільм-удзельнік міжнароднага фестываля праваабарончых фільмаў “Адзін свет” – “Моц бяссільных”.

Як паказвае гісторыя – грамадствам, якія не прызнаюць сваіх памылак, наканавана іх паўтараць. Фільм распавядае пра наступствы “сціранія” гісторыі. Пра тое, што змянілася за 20 гадоў, якія мінулі пасля падзення камунізма ў Чэхіі, пра тых, хто змагаўся супраць камунізму, пра маўклівую большасць, якая падтрымлівала камуністычны рэжым, і пра тое, чаму чэхі не хочуць узгадваць сваё камуністычнае мінулае.

У фільме выкарыстаны інтэрв’ю з чэшскімі дысідэнтамі, у тым ліку з Вацлавам Гавелам/

11 лістапада – фільм-удзельнік міжнароднага фестываля праваабарончых фільмаў “Адзін свет” – “Пагроза”.

Распавядае пра новага “сябру” Беларусі, прэзідэнта Венэсуэлы Уга Чавеса, і штодзённае жыццё звычайных жыхароў гэтай краіны/

Бясплатныя прагляды ладзяцца ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы па адрасе: вул.Будзёнага 48а – 44.

Усе фільмы суправаджаюцца беларускімі тытрамі.

Пачатак праглядаў – 19.00